Пацеркі. Медытацыя на ўладкаванне свайго жыцця
Новая медытацыя па-беларуску на YouTube-канале «Беларуская гармонія»! Калі падаецца, што жыццё стала хаатычным, згубіла ўсялякі лад і сістэмнасць, пацеркі дапамогуць збалансаваць яго і прывесці ўсё да ладу.
Калі падаецца, што жыццё стала хаатычным, згубіла ўсялякі лад і сістэмнасць, пацеркі дапамогуць збалансаваць яго і прывесці ўсё да ладу.
Для нашых продкаў пацеркі ў першую чаргу адыгрывалі ролю апатрапея — абярэга ад сурокаў, чараў ды ўплыву іншасветных істот. Маністы збіраліся з розных па форме і структуры пацерак, але было прынята прытрымлівацца прынцыпу сіметрыі — упарадкаванасці.
Мы таксама прапануем з дапамогай медытацыі «Пацеркі» пазбавіцца хаосу і няўпэўненасці, і сабраць сваё жыццё-маніста ў дакладную прыгожую і зразумелую Вам сістэму.
Перад медытацыяй
- Паклапаціцеся, каб хвілін 20-30 вас ніхто не турбаваў (адключыце тэлефоны, пазакрывайце мэсэнджары на камп'ютары/планшэце, зачыніце дзверы, здыміце фітнес-бранзалеты ды смарт-гадзіннікі).
- Праветрыце памяшканне, папіце вады, наведайце прыбіральню.
- Паздымайце ўсе ўпрыгожанні з валасоў, гадзіннікі, паясы (ці проста расшпіліце). Уладкуйцеся ў зручнай позе (цягам медытацыі варушыцца можна, калі ўзнікне такое жаданне).
Вітаем у падарожжы ў Сусвет і падпісвайцеся на канал, каб не прапусціць новыя медытацыі на беларускай мове!