Масквічы выказалі падтрымку Украіне
У Маскве 11 чэрвеня група актывістаў, не згодных з палітыкай Крамля, сабралася каля помніка Тарасу Шаўчэнка і запісала відэазварот да народу Украіны. Акцыя праходзіла адначасова з мітынгам у падтрымку сепаратыстаў і самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік.
«Няма ніякіх сумневаў, што федэральныя СМІ пакажуць яго (мітынг у падтрымку тэрарыстаў — рэд.) як меркаванне пераважнай большасці масквічоў. Мы сабраліся тут дзеля таго, каб паказаць, што гэта не так», — гаворыцца ў звароце.
«Мы сабраліся тут для таго, каб выказаць поўную падтрымку ў той барацьбе, якую вы вядзеце, барацьбе за прынцыпова іншую будучыню, за свабодную, справядлівую Украіну, за незалежнасць ад пуцінскай Расіі і ў канцы-канцоў так атрымліваецца, што і за нашу незалежнасць таксама», — гаворыцца ў звароце.