Дзень Волі-2019: Свята, нягледзячы ні на што (відэа)
У Кіеўскім скверы Мінска 24 сакавіка адзначылі 101-я ўгодкі заснавання БНР. Адразу пасля прамовы Зміцер Дашкевіч быў затрыманы пакрыўджанымі «тэатраламі» — без усялякіх тлумачэнняў і бачных нагод. На жаль, затрыманні, суды — наша звыклая рэчаіснасць. Але ўсё ж прапануем вам адчуць і святочны настрой гэтага дня.