Пікет «Патрыёт — не злачынца. Волю зняволеным!» (фотарэпартаж анлайн)
На прыступках КДБ актывісты спрабавалі правесці пікет салідарнасці з затрыманымі па справе аб арганізацыі масавых беспарадкаў.

19.00. Да будынку КДБ падыходзяць людзі. Паўсюль шмат праваахоўнікаў і людзей у цывільным.


19.05. Спрабуюць Затрымаць Паўла Севярынца.





19.10. Затрыманы Павел Севярынец і Анатоль Кудласевіч


19.15. Як толькі хтосьці падыходзіць, супрацоўнікі міліцыі просяць людзей сысці.

19.20. Затрымалі актывісту Ніну Багінскую


19.30. У гэтага чалавека праверылі дакументы і рэчы, але затрымліваць не сталі.

19.35. Нікому не даюць спыніцца на пляцоўцы ля КДБ. Фактычна тут застаюцца толькі журналісты і праваахоўнікі. У некаторых патрабуюць дакументы для праверкі.


19.40. Журналісты таксама пачалі разыходзіцца. Такім чынам пікет фактычна трываў каля 10-15 хвілін, пакуль не затрымалі Паўла Севярынца, Анатоля Кудласевіча. Павел Севярынец паспеў паведаміць сваёй маці Таццяне Севярынец, што яго даставілі ў Цэнтральны РУУС.
