Дашкевіч застаецца абвінавачаным у «падрыхтоўцы асобаў да масавых беспарадкаў»

Лідар маладафронтаўцаў Зміцер Дашкевіч выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. Пра гэта ён распавёў у гутарцы з журналістамі 15 красавіка.

Здымак «Радыё Свабода»

Здымак «Радыё Свабода»


Дашкевіч па-ранейшаму застаецца абвінавачаным у падрыхтоўцы асобаў для масавых беспарадкаў. Гэтае ж абвінавачанне выстаўленае і іншым фігурантам "справы патрыётаў". У справе, па яго словах, гаворыцца, што група невядомых асобаў з 2011 года рыхтавала масавыя беспарадкі.
Пра тое, што Дашкевіч будзе святкаваць Вялікдзень дома, яму паведаміў напярэдадні супрацоўнік КДБ, які праводзіў допыт.
Па словах Дашкевіча, масавыя затрыманні па "справе патрыётаў" рыхтаваліся з 23 сакавіка: тады ў турме "Валадарцы" быў вызвалены цэлы корпус, яго "сядзельцаў" вывезлі ў Жодзіна. 
Паводле «Еўрарадыё»