Кадыраў схлусіў: яго ва Украіне не было

У расійскіх тэлеграм-каналах 13 сакавіка з’явілася інфармацыя, што кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў знаходзіцца ва Украіне і сустрэўся з чачэнскімі сілавікамі, якія ўдзельнічаюць у вайне супраць Украіны.

3bc9faf_kadyrov_telefon_telegram.jpg


Прапагандысты апублікавалі відэа, з якога зрабілі выснову, што Кадыраў знаходзіцца ў 7 кіламетрах ад украінскай сталіцы.

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч адрэагаваў на гэтыя паведамленні: «Цяпер правяраецца інфармацыя, слушная ці не, але ёсць інфармацыя, што ўчора яго бачылі ў Грозным (сталіца Чачні). Але за суткі можна і пад Кіеў пераехаць. Тым не менш, яго з’яўленне нічога не вырашае. Будзе інфармацыя — знішчым. Не выявім інфармацыю — знішчым наступным разам».

Рамзан Кадыраў адразу адказаў: «Чаму "калі"? Ты не бачыў здымкі, ці я павінен пагрукацца ў твае дзверы?».

Пазней пасля паўночы, ужо 14 сакавіка, у сваім тэлеграм-канале Кадыраў апублікаваў відэа і заявіў, што яно знята ў Гастомелі, што ў 25 кіламетрах ад Кіева.

Таксама ён дадаў: «Кульгае ваша разведка. На відэа мы ў Гастомелі. Днямі мы былі прыкладна ў 20 кіламетрах ад вас, кіеўскія нацыкі, а цяпер яшчэ бліжэй, і здагадайцеся, наколькі мы блізка. Унясу інтрыгу: а можа мы ўжо ў Кіеве і толькі чакаем патрэбнай каманды?».

«Украінская праўда» праверыла па тэлефоне кіраўніка Чачэнскай Рэспублікі Рамзана Кадырава і пацвердзіла, што ён не быў ва Украіне напрацягу апошняга тыдня.

Паводле інфармацыі крыніц УП у СБУ, Кадыраў выкарыстоўвае два тэлефонныя нумары. Паводле дадзеных украінскіх мабільных аператараў, за апошнія 7 дзён гэтыя нумары Кадырава не далучаліся ў роўмінгу да ўкраінскіх вышак сувязі.

З дапамогай публічнага анлайн-сервісу УП паспрабавала даведацца адрас, краіну і горад, дзе знаходзіцца тэлефон Кадырава. Гэты сервіс генеруе спасылку, якая дазваляе выявіць месцазнаходжанне нумару, як толькі карыстальнік пяройдзе па спасылцы. Пры гэтым карыстальнік ні пра што не здагадваецца, бо па спасылцы ён пераходзіць на звычайны сайт, паказаны ў спасылцы.

Яны напісалі паведамленне Кадыраву ў Тэлеграме, прадставіліся журналісткай «РІА Новости» і дадалі спасылку на артыкул менавіта ў той дзень, калі, са слоў Кадырава, ён знаходзіўся ва Украіне і пад Кіевам.

Сервіс знайшоў такую геалакацыю Кадырава: Расійская Федэрацыя, горад Грозны.

4f015f6_kadyrov_online_service.jpg


Паводле дадзеных тэлефона Кадырава, у сваёй заяве аб нібыта знаходжанні пад Кіевам 13 сакавіка кіраўнік Чачні схлусіў.

15 сакавіка ў сваім тэлеграме канале Кадыраў апублікаваў відэа, на якім ён ужо знаходзіцца ў Чачні.