Супраць зносу аўтавакзала «Маскоўскі»
Гісторыя з закрыццём сталічнага аўтавакзала «Маскоўскі», за якой сёлета сочаць тысячы пасажыраў з усёй краіны, абрасла новымі падзеямі, абставінамі ды фігурантамі. Пакуль што не пачаліся запланаваныя на 12 верасня працы па зносу будынка. А «Газпрам» яшчэ нічога не пералічыў у Беларусь з запланаваных 13 мільёнаў долараў. Наш рэпартаж мы сумясцілі з днём чарговага збору подпісаў сяброў ініцыятыўнай групы супраць зносу «Маскоўскага».