Самае складанае — рабіць выбар...
Пераможца конкурсу "Эксклібрыс" 2017 года Іаана
Владыка — пра тое, чым ёсць паэзія, якое месца займае
прыгажосць ў жыцці, што такое свабода і ўласны выбар чалавека.
Іаана Владыка — маладая літаратарка. Першая публікацыя Іааны (аповесць) з’явілася ў часопісе “Бярозка”, калі ёй было 13 гадоў. Вывучала міжкультурную камунікацыю ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце. У 2015-2016 гадах яе пераклады друкаваліся ў часопісе “Маладосць”. Працуе па размеркаванні перакладчыкам у аддзеле знешніх сувязяў адной з буйных мінскіх кампаній.
Сёлета вясной Іаана стала
пераможцам у намінацыі “Пераклад” студэнцкага літаратурнага конкурсу “БрамаМар”.
Увосень заваявала першае месца на літаратурным конкурсе “Экслібрыс”, які штогод
праводзіць Саюз беларускіх пісьменнікаў, з перакладам нізкі ўспамінаў
"Найлепшае месца на Зямлі" Тэрэсы Тышыньскай.