Певень. Медытацыя на абуджэнне і вяртанне жыццёвых сіл

Новая медытацыя па-беларуску на YouTube-канале «Беларуская гармонія»!  Калі фізічнае ці (і) эмацыйнае ператамленне выбіваюць са звыклага рытму і сіл ні на што не хапае, прыслухайцеся да яркага, бадзёрага спеву пеўня — абудзіце свой унутраны рэсурс.

Крыніца: Беларуская Гармонія: Медытацыя і Рэлакс [ youtube ]

У традыцыйнай культуры певень — увасабленне Сонца на зямлі, сімвал жыццёвай сілы, вечнага аднаўлення жыцця. Ён жа — захавальнік хатняга агменю і дабрабыту. Крыкі пеўня праганяюць ноч і абвяшчаюць прыход новага дня — новага жыцця.

І мы прапануем паслухаць спевы пеўня, каб абудзіцца ды напоўніцца сонечнай энергіяй, шчасцем і радасцю.

Перад медытацыяй: 

    • Паклапаціцеся, каб хвілін 20-30 вас ніхто не турбаваў (адключыце тэлефоны, пазакрывайце мэсэнджары на камп'ютары/планшэце, зачыніце дзверы, здыміце фітнес-бранзалеты ды смарт-гадзіннікі).

    • Праветрыце памяшканне, папіце вады, наведайце прыбіральню. 

    • Паздымайце ўсе ўпрыгожанні з валасоў, гадзіннікі, паясы (ці проста расшпіліце). Уладкуйцеся ў зручнай позе (цягам медытацыі варушыцца можна, калі ўзнікне такое жаданне). 

Вітаем у падарожжы ў Сусвет і падпісвайцеся на канал, каб не прапусціць новыя медытацыі на беларускай мове!