Паўночныя Афіны: маёнтак Агінскіх у Залессі

Сёння мы наведаем цудоўнае мястэчка Залессе непадалёк ад Смаргоні. Менавіта тут нарадзілася велічная і мілагучная жальба «Развітанне з Радзімай», што так кранае сэрцы беларусаў. Пры дапамозе ўнікальнай тэхнікі «Лічбавая акварэль» аўтары гэтага відэа Ян і Юлія на канале «Беларусь: Падарожжа, Гісторыя, Архітэктура» пакажуць вам тое, што вы магчыма больш нідзе не ўбачыце!

Крыніца: Беларусь: Падарожжа, Гісторыя, Архітэктура [ youtube ]

Залессе з’яўляецца часткай вялікіх уладанняў роду Агінскіх. Менавіта тут знакаміты беларускі палітычны і мастацкі дзеяч Міхаіл Клеафас Агінскі збудаваў класічны палац, які неафіцыйна сярод беларусаў меў назву Паўночныя Афіны.

Сядзібна-паркавы комплекс першапачаткова складаўся з драўлянага дома, вадзянога млынА і свірана. Кайміў пабудовы прыгожы сад з сажалкай. У такім выглядзе ансамбль быў падораны Міхалу Клеафасу Агінскаму яго дзяцькам Францішкам Ксаверыем у 1802 годзе. Але малады кампазітар хацеў большага маштабу.

Каменны палац у класічным стылі з аранжарэяй узводзілі 20 гадоў, з 1802 па 1822 год. Побач з палацам заклалі пейзажны парк у англійскім стылі, для якога прывезлі шмат відаў рэдкіх раслін і паўднёвых дрэў. У маляўнічых частках парка былі пабудаваны антычныя храмы і альтанкі. На жаль, цягам гісторыі захаваўся толькі храм Амеліі, які Міхаіл назваў у гонар дачкі. 

Глядзіце таксама

У 1815 годзе на тэрыторыі сядзібнага комплекса Агінскіх была пабудавана невялікая капліца, яе асвяцілі ў імя Панны Марыі.

Лічыцца, што менавіта тут, у сваім сядзібна-паркавым ансамблі, Міхал Клеафас Агінскі напісаў знакаміты паланэз «Развітанне з Радзімай».

У другой палове ХХ стагоддзя савецкая ўлада намагалася стварыць тут санаторый. Але праз грашовы недахоп і няўмелае кіраванне, сядзібу вырашылі закансерваваць. Адноўлены сядзібны дом урачыста адкрылі ў 2014 годзе, і цяпер вы можаце на ўласныя вочы спраўдзіць, як жыў знакаміты кампазітар.

Ці спадабалася вам гэтае відэа? Падпісвайцеся на канал "Беларусь: Падарожжа, Гісторыя, Архітэктура", каб не прапусціць новыя падарожжы па цудоўнай Беларусі! Да новых сустрэч!