Неба. Медытацыя для сувязі з Сусветам і падтрымкі ў складаных абставінах

Шаноўныя чытачы! Прадстаўляем вам новы YouTube-канал, у якім мы будзем выкладваць медытацыі на беларускай мове! Падпісвайцеся, каб не прапусціць абнаўленні. А першая медытацыя — пра падтрымку сябе ў складаных абставінах — Неба.

Крыніца: Беларуская Гармонія: Медытацыя і Рэлакс [ youtube ]

Неба заключае ў сабе ідэю вышыні, бязмежнасці, ціхамірнасці і спакою. Калі жыццё падкідвае складаную задачу і здаецца, што вы сам-насам змагаецеся з ветракамі, спыніцеся на момант і памедытуйце на неба.

Для нашых продкаў неба ўяўлялася жытлом Багоў / Бога, а таксама месцам знаходжання душ памерлых. Гэта вышэйшая сакральная частка мадэлі свету. Лічылася, што раней людзі маглі свабодна ўзыходзіць на неба за парадай ці для лекавання. Але пасля багі закрылі шлях на неба звычайным людзям. Але з дапамогай медытацыі кожны з нас можа падняцца на ўласныя нябёсы.

Перад медытацыяй:

  •     Паклапаціцеся, каб хвілін 20-30 вас ніхто не турбаваў (адключыце тэлефоны, пазакрывайце мэсэнджары на камп'ютары/планшэце, зачыніце дзверы, здыміце фітнэс-бранзалеты ды смарт-гадзіннікі)
  •     Праветрыце памяшканне, папіце вады, наведайце прыбіральню
  •     Паздымайце ўсе ўпрыгожанні з валасоў, гадзіннікі, паясы (ці проста расшпіліце)
  •     Уладкуйцеся ў зручнай позе (цягам медытацыі варушыцца можна, калі ўзнікне такое жаданне)

Вітаем у падарожжы ў Сусвет!


Мантаж: Крылы

Музыка: Silence by AShamaluevMusic.