Камяніца 2014. Алег Скрыпка: «Усім беларусам я прызнаюся ў любві!»

6 верасня ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту прайшоў шосты фестываль этнічнай музыкі «Камяніца». У гэтым годзе на сцэну выйшлі музыкі з Беларусі, Чэхіі, Расеі ды Украіны. Хэдлайнерам фестываля выступіў Алег Скрыпка са сваім этнічным діджэй-сэтам. «Новы час» прапануе тым, каму не выдалася папасці на "Камяніцу" паглядзець, як гэта было, а тым хто быў — аднавіць свае уражанні.