Як гэта было: Дзень Волі 2016 — Верым, можам, пераможам!
Пра тое, як прайшло сёння адно з галоўных нацыянальных святаў, глядзіце ў нашым сюжэце.
Удзельнікам шэсця праваахоўнікі не перашкаджалі, нягледзячы на тое, што многія людзі рушылі па праспекце з разгорнутымі сцягамі яшчэ да афіцыйнага месца збору. Самі удзельнікі шэсця таксама паводзілі сябе законапаслухмяна, традыцыйна спыняючыся на чырвонае святло. Арганізатары вырашылі прынцыпова не ісці на дазволены ўладамі Бангалор і на падыходзе да дарожнага кола спынілі шэсце і паведамілі пра заканчэнне акцыі.