Ці павінны чыноўнікі размаўляць па-беларуску?
У выніку травеньскага рэферэндуму 1995 года беларуская мова страціла статус адзінай дзяржаўнай мовы, і ў Беларусі на афіцыйным узроўні быў замацаваны білінгвізм. Наколькі сёння з пункту гледжання заканадаўства краіны гарантаваная роўнасць беларускай і расейскай мовы, і што перашкаджае рэалізацыі правоў беларускамоўных грамадзян? Пра гэта ў новым выпуску “Кухня TV” разважаюць праваабаронцы Валянцін Стэфановіч і Гары Паганяйла, а таксама мовазнаўца Зміцер Саўка.