Цень. Медытацыя на прыняцце сябе
Новая медытацыя па-беларуску на YouTube-канале «Беларуская гармонія»! Калі самакрытыка (ці крытыка з боку іншых) замінае жыць, калі падаецца, што нічога не атрымліваецца, а думкі — скрозь негатыўныя, прыміце свой цень.
Прыміце сябе. Цалкам. Без крытыкі, умоў, без павучанняў, вайны, пакаранняў.
А дапаможа вам у гэтым медытацыя «Цень».
Перад медытацыяй:
• Паклапаціцеся, каб хвілін 20-30 вас ніхто не турбаваў (адключыце тэлефоны, пазакрывайце мэсэнджары на камп'ютары/планшэце, зачыніце дзверы, здыміце фітнес-бранзалеты ды смарт-гадзіннікі).
• Праветрыце памяшканне, папіце вады, наведайце прыбіральню.
• Паздымайце ўсе ўпрыгожанні з валасоў, гадзіннікі, паясы (ці проста расшпіліце). Уладкуйцеся ў зручнай позе (цягам медытацыі варушыцца можна, калі ўзнікне такое жаданне).
Вітаем у падарожжы ў Сусвет і падпісвайцеся на канал, каб не прапусціць новыя медытацыі на беларускай мове!