Абмеркаванне будаўніцтва аўтацэнтру AUDI. Грошы, як звычайна, перамагаюць?

Увечары 25 ліпеня ў будынку адміністрацыі Першамайскага раёнак сталіцы прайшло грамадскае абмеркаванне будаўніцтва аўтацэнтру AUDI. Пра тое, як яно прайшло і чым скончылася, глядзіце ў сюжэце.  



232523476.jpg

Нагадаем, 12 чэрвеня адбылася цэрымонія закладкі капсулы з пасланнем нашчадкам. Будаўніцтва вядзецца на месцы хвойнай лесапаласы, якая агароджвае жылыя дамы ад шуму і выхлапаў праспекта Незалежнасці. Ініцыятар будаўніцтва — беларуская кампанія «Трайпл», якая належыць набліжанаму да Лукашэнкі алігарху Юрыю Чыжу. Частка дрэў ужо спілаваная, а высечка працягвалася нават падчас цэрымоніі закладкі капсулы.