Мы не забылі!
На Галгофе ў Курапатах прайшла ўжо традыцыйная акцыя памяці забітых сталінскім рэжым — "Ноч расстраляных паэтаў". Сярод выступоўцаў — вядомыя грамадскія і культурніцкія дзеячы сучаснасці: Аляксандр Памідораў, Ганна Шапуцька, Уладзімір Арлоў, Альгерд Бахарэвіч, Зміцер Бартосік і іншыя.