Дзе ж вы словы майго краю? Дзе ж вы вольнай праўды дзеці?

У Еўрапейскі дзень моў, які адзначаецца 26 верасня, мы вырашылі пазнаёміць вас з вершам выдатнага маладзечанскага паэта Лявона Цімохіна. Ён не мае назвы, магчыма менавіта вы знойдзеце саму трапную.


Для даведкі:
Еўрапейскі дзень моў — адзначаецца 26 верасня, быў абвешчаны Саветам Еўропы (і падтрыманы Еўрапейскім саюзам) падчас Еўрапейскага года моў — 6 снежня 2001 г. Паняцце еўрапейскія мовы больш шырокае, яго не трэба блытаць з афіцыйнымі мовамі краін-членаў Еўрасаюза. Асноўная мэта дня — заахвочванне вывучэння і засваенне розных моў як у школах, так і па-за іх межамі на працягу ўсяго жыцця чалавека.