Украіна. Кандыдат у прэзідэнты паабяцаў адсякаць рукі
Кандыдат у прэзідэнты Украіны, лідар партыі "Грамадзянская пазіцыя" Анатоль Грыцэнка, у выпадку перамогі на выбарах, паабяцаў "адсякаць рукі" за карупцыю і кумаўство.
"Я вам гарантую, што ў прэзідэнта Украіны не
будзе афшораў, уласнасці за мяжой, я гарантую, што піраміда карупцыі
ператворыцца ў трапецыю ў першы дзень майго ўступлення на пасаду
прэзідэнта", — заявіў падчас свайго выступу Грыцэнка, паведамляе “Украінская
праўда”.
"Уверх больш не трэба. Толькі дзе-хто — адсяку рукі. Ніякіх дарагіх сяброў не будзе. Гэта ўсё вельмі важна. Важна аднавіць давер. Слова "алігарх" Украіна забудзе", — паабяцаў кандыдат у прэзідэнты.
Таксама Грыцэнка пераконваў, што за 5 гадоў яго кадэнцыі "рэальна вярнуць Данбас без капітуляцыйных мінскіх дамоўленасцяў", адмяніць прымусовы прызыў у войска і рэфармаваць армію.
Вылучэнне ў прэзідэнты Грыцэнкі падтрымалі партыі "Хваля" Віктара Чумакоў, "Альтэрнатыва" Ягора Фірсава, "Еўрапейская партыя" Мікалая Кацерынчука, грамадскі рух "Родная краіна" Мікалая Таменка.
Паводле www.pravda.com.ua