Шэраг рэгіёнаў Расіі правераць на работу ва ўмовах ваеннага часу

Такое даручэнне кіраўнік расійскай дзяржавы даў нароўні з указаннем правесці раптоўную праверку баявой гатоўнасці ўсяго складу войскаў Усходняй вайсковай акругі.



rasija_vajienny_czas.jpg

Вярхоўны галоўнакамандуючы УС РФ Уладзімір Пуцін даручыў праверыць шэраг інфраструктурных ведамстваў і рэгіёнаў Далёкага Усходу на прадмет «гатоўнасці да выканання задач ва ўмовах ваеннага часу», паведаміў у чацвер міністр абароны Сяргей Шайгу.
Па словах Шайгу, прэзідэнт Расіі даручыў Мінабароны сумесна з Галоўным упраўленнем спецыяльных праграм ажыццявіць праверку Мінпрамгандлю, Мінкамсувязі, Мінтранса, Расдруку, Рассувяззі, Расавіяцыі, Расаўтадара ды інш. падведамасных ім арганізацыямі, адміністрацый Забайкальскага, Прыморскага, Хабараўскага і Камчацкага краёў, Амурскай і Сахалінскай абласцей «па пытаннях гатоўнасці да выканання задач ва ўмовах ваеннага часу».
ria.ru