Экс-пасол Украіны: У Беларусі ўжо незразумела, хто гаспадар

У Беларусі гаспадараць падстаўныя або давераныя асобы Пуціна. Пра гэта заявіў экс-пасол Украіны ў Мінску Раман Бязсмертны.

roman_bezsmertniy.jpg


«Мы павінны быць саюзнікамі беларусаў, якія знаходзяцца не толькі пад ціскам свайго таталітарнага рэжыму. Там ужо незразумела, хто гаспадар. Там беларускага нічога не засталося. Там гаспадараць падстаўныя або давераныя асобы Пуціна. Паглядзіце, каму належыць уласнасць у Мінску», — сказаў Бяссмертны ў эфіры ўкраінскага ток-шоу Шустэр Live.

 

Былы пасол заявіў, што ў Гомельскай і Віцебскай абласцях Беларусі цяпер адбываюцца небяспечныя працэсы, якія могуць прывесці да ўзброеных правакацыяў.

 

Бязсмертны таксама прапанаваў арганізаваць праграмы навучання для беларусаў ва ўкраінскіх ВНУ, а таксама даць украінскае грамадзянства тым беларусам, якія ваююць на Данбасе на баку ўрадавых войскаў.