Лукашэнка сустрэўся з патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам

Аляксандр Лукашэнка 24 чэрвеня падчас рабочага візіту ў Расію сустрэўся з патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам.



luka_i_kirill.jpeg

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі, у Патрыяршым і Сінодскім духоўна-адміністрацыйным цэнтры Рускай праваслаўнай царквы (Краснадарскі край) бакі абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі да святкавання 1025-годдзя Хрышчэння Русі, якое будзе шырока адзначацца ў Беларусі, Расіі і ва Украіне. У прыватнасці ў цэнтры ўвагі была падрыхтоўка да ўрачыстасцяў, што адбудуцца ў канцы ліпеня ў Мінску.
 

Неабходна зазначыць, што гэты рабочы візіт Лукашэнкі ў Расію не анансаваўся. Удакладніць яго тэрміны і праграму пакуль не ўдалося.
БелаПАН