Яраслаў Раманчук: Няўжо ў свеце ёсць больш небяспечная пагроза, чым Расія?

Няўжо тэмпература паветра ў 2079-м годзе важнейшая, чым тысячы тых, хто гіне на фронце? Пра гэта  эканаміст Яраслаў Раманчук разважае  ў сваім тэлеграме.

280663633_555687645917407_6265655459200585311_n_logo.jpg.webp

Ёсць толькі дзве самыя важныя дзеянні, якія рэзка аслабяць рашысцкую імперыю зла. Першае — даць, нарэшце, пасля 1,5 гадоў гарачай фазы вайны, усю неабходную УСУ зброю, каб прагнаць ворага і вызваліць усю краіну. 

Украіна змагаецца не толькі за сябе. Яна абараняе Еўропу. Яна абараняе дэмакратыю і свабоду. Яна абараняе свет ад чарговай рэінкарнацыі фашызму і нацызму. 

Тысячы і тысячы разоў мы ўжо казалі, што трэба на парадак павялічыць пастаўкі зброі Украіне. Піпетачная дапамога УСУ — гэта падтрымка агрэсара, крымінальнага злачынцу Пуціна. 

Таму please-please, краіны НАТА, успомніце нарэшце, навошта вы штогод марнуеце прыкладна 1 трыльён долараў на абарону і ўзбраенне. Няўжо ў свеце ёсць больш небяспечная, варварская, генацыдная пагроза, чым Расія?

Глядзіце таксама

Другое дзеянне — рэзкае зніжэнне коштаў нафты. Не трэба ўгаворваць, упрошваць саўдзітаў. 

Калі Амерыка, Канада, ЕС-27 здымуць усе абмежаванні на здабычу, транспартаванне нафты, калі яны дэрэгулююць рынак энергетычных тавараў, калі ліквідуюць (хоць бы да нашай перамогі) бар'еры супраць вуглевадародаў і атамнай энергетыкі, то кошт нафты хутка апусціцца да $30 – 40 за барэляў. 

2-3 гады такога кошту – і Расія як таталітарная бензакалонка стане на калені. 

Няўжо дзеля ліквідацыі самага вялікага зла чалавецтва (Расійская/Савецкая таталітарная імперыя) цяжка ўзгадніць такую палітыку? 

Няўжо тэмпература паветра ў 2079 годзе важнейшая, чым тысячы тых нашых герояў, хто гінуць на фронце?


Глядзіце таксама