Культурны градус Віцебска: плюс ці мінус?

Віцебскае МГА “Гісторыка прадставіла прэзентацыю шляхецкіх баляў. Калі 21 снежня канец свету ўсё ж адбудзецца, чаму б ні сустрэць яго балем, а калі не адбудзецца, то ў Віцебску ўжо дакладна ведаюць, чым заняцца ў 2013-м годзе.
 



historica_135x100.jpg

Балі — адзін са складнікаў серыі ток-шоў пад агульнай назвай “Культура паляпшае жыццё!.
4 снежня ў Віцебску сабраліся разам прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і журналісты, гісторыкі і прамоўтары, музыкі і чыноўніцтва, каб абмеркаваць культурны градус горада.
У вітальным звароце Ніна Шыдлоўская, каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!, патлумачыла і абгрунтавала слоган кампаніі “Культура паляпшае жыццё!, падзялілася планамі на далейшую дзейнасць кампаніі ў рэгіёнах, у межах якой чакаюцца публічныя прэзентацыі і лагічны працяг Кірмашу праектаў, які ўжо распачаўся ў Магілёве.
Каб праяўленая самастойна ініцыятыва не гублялася, знаходзіла магчымых партнёраў і была добрым фундаментам для культурніцкай дзейнасці ў горадзе, кампанія “Будзьма беларусамі! абвясціла старт “Кірмашу праектаў.
Кожная грамадская ініцыятыва ці асобны чалавек у Віцебску можа падрыхтаваць прэзентацыю свайго праекту/ідэі, які жадае правесці ў сваім горадзе. Найлепшыя праекты будуць прапанаваныя ўладам для ўключэння ў план культурнай дзейнасці. Кірмаш пройдзе ў два туры. У фінале будуць прэзентаваныя найлепшыя праекты. Фармат — слайд- ці відэапрэзентацыя ў межах 5 хвілін.
Свае прэзентацыі можна перадаць рэгіянальнаму каардынатару кампаніі “Будзьма беларусамі! па Віцебскай вобласці Уладзіміру Булаўскаму (bulavskiv@gmail.com, +375 29 8940517).