Жыхары Гродна — пра выступ Лукашэнкі: «Падобна на пракручаную па другім разе кружэлку»
Карэспандэнт БелаПАН пацікавіўся ў гродзенцаў, ці сочаць яны за прамымі трансляцыямі выступленняў Лукашэнкі, ці давяраюць яго заявам і абяцанням?
«Па-мойму, наш прэзідэнт ужо нікога не можа нічым здзівіць у плане сваіх заяў.
Больш гэта падобна на пракручаную па другім разе кружэлку. Успрымаецца толькі калі ёсць нейкія прыколы і пэрлы. І калі гэта пачынае ператварацца ў анекдот, тады людзі аб гэтым чуюць» .
«Глядзець-то глядзіш, але запомнілася, што адно і тое ж паўтараецца з года ў
год. Ды не, які тут давер? Факты — адно, словы — іншае. Ён мне як артыст падабаецца…».
«Ды не, рэдка слухаю і гляджу. Абяцанняў шмат, а толку мала, вось і
ўсё».
«Люблю глядзець, як Лукашэнка выступае, і слухаю яго ўважліва. Ну фактычна я
яму давяраю».
«Пакуль давяраю. Абяцаў пенсіянерам на пяць працэнтаў падвысіць, там гэтае
нешта. Ну, не ўсё адразу ж. І жываткі нам трэба падцяць».
«Шчыра кажучы, гляджу, калі толькі трэба ў бок пагаршэння рыхтавацца ў
жыцці».
«Нават мая маці не слухае яго. Не ведаю, падманвае шмат. Вы скажыце: хто цяпер
верыць яго абяцанням? Ніхто. Толькі пасмяяцца можна над тым, што ён па дзесяць тысяч долараў абяцае за першае дзіця, дваццаць тысяч — за другое. Канечне, гэта казкі. Ну, праз год выбары,
праз паўтара. Калі былі самыя першыя выбары, я быў супраць. Таму што я асабіста ведаў Аляксандра Рыгоравіча ў свой час: калі ён прыйдзе да ўлады, то будзе капец, вось і ўсё! Разумееце: улезці ва
ўладу з-за кампрамату — гэта шантаж».
belapan.by