Зноў і зноў: жыхары ЖК «Каскад» вывесілі сцягі паміж дамамі

Пра гэта паведамляе тэдеграм-канал «Нашай Нівы».

photo_2020_09_05_11_16_41.jpg

У ЖК "Каскад" паміж дзвюма высоткамі расцягнулі велізарны БЧБ-сцяг. Акрамя таго, ва ўсіх дварах паміж кватэрамі суседніх дамоў на вяроўках узнята некалькі дзясяткаў сцягоў звычайнага памеру. 
Жыхары гэтых дамоў ужо неаднаразова вывешвалі сцягі паміж дамамі на вышыні. Гэта сюды прыязджалі супрацоўнікі МНС, каб зняць сцягі, а за міліцыяй па двары хадзіў Пачакун.