Палітвязня Івана Вярбіцкага, асуджанага да васьмі гадоў калоніі, збіраюцца перавесці на строгі рэжым
56-гадовы Іван Вярбіцкі — мастак з Гальшанаў, мае дзве вышэйшыя адукацыі, нагадвае «Вясна».
Палітвязня абвінавацілі адразу па некалькіх сур’ёзных артыкулах: падбухторванне да акта тэрарызму, незаконныя набыццё, захоўванне боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, а таксама знішчэнне афіцыйных дакументаў. 15 сакавіка Івана Вярбіцкага асудзілі да 8 гадоў і 1 месяца калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Вядома, што ў папраўчай калоніі на
зняволенага гальшанца аказваўся ціск: два месяцы Івана ўтрымлівалі ў ШІЗА і
ПКТ, з якога яго павінны былі выпусціць 5 кастрычніка. Сёння стала вядома, што
палітвязня этапавалі ў магілёўскую турму №4, бо збіраюцца змяніць рэжым з
узмоцненага на строгі праз шматлікія «парушэнні».
Паводле абвінавачання, у кастрычніку мінулага года Іван Вербцкі ў
адным з Telegram-чатаў напісаў паведамленні, якія заклікаюць пашкоджваць
будынак КДБ і пракуратуры Ашмянскага раёна, а таксама заклікаў пашкоджваць і
знішчаць аўтамабілі супрацоўнікаў міліцыі. Акрамя гэтага, мужчына разарваў
пастанову следчага аб правядзенні ператрусу па месцы яго жыхарства. Вярбіцкі
сцвярджаў, што дыскусія ў Telegram-чаце насіла жартоўны характар і ён пісаў
паведамленні, каб «патроліць» сілавікоў. Віну ён прызнаў толькі ў
тым, што парваў пастанову аб ператрусе