Мапа ўраджайнасці Беларусі за 2013 год
Дзе зямля дае найбольш збожжа?
Белстат апублікаваў дадзеныя аб ураджайнасці збожжа па раёнах краіны за 2013 год. «Наша Ніва» нанесла дадзеныя на мапу Беларусі па раёнах. Аналагічная карта з’яўлялася і
летась.
Што змянілася за год?
Усе вобласці, апроч Гомельшчыны, напаткаў вялікі няўраджай. Снег ляжаў доўга, дый глеба аказалася пераўвільготненай. У выніку агульная ўраджайнасць з гектара зменшылася з 34,5 ц да 29,7 ц у
параўнанні з 2012 годам. А ў некаторых раёнах, як, напрыклад, Пінскім ці Маларыцкім, згубілася да траціны зерня.
Зрэшты, падзенне было агульным і больш-менш раўнамерным.
Лідары ў рэйтынгу фактычна тыя самыя, хіба што Гродзенскі раён абагнаў Нясвіжскі ў барацьбе за лідарства. Іншымі словамі, «Верцялішкі» аказаліся больш паспяховымі за
«Сноў».
А вось у аўтсайдараў – гаспадарак Віцебшчыны – ураджайнасць амаль у чатыры разы горшая, чым у пераможцаў спаборніцтва.
Самыя ўраджайныя раёны Беларусі (цэнтнераў з гектара)
1) Гродзенскі — 59,4 ц
2) Нясвіжскі — 59,1 ц
3) Бераставіцкі — 51,6 ц
4) Клецкі — 49,5 ц
5) Мастоўскі — 49,2 ц
6) Шклоўскі – 46,7 ц
7) Мінскі — 44,9 ц
Найменш ураджайныя раёны Беларусі (цэнтнераў з гектара)
1) Гарадоцкі — 15,5 ц
2) Браслаўскі — 15,6 ц
3) Расонскі — 15,9 ц
4) Шумілінскі — 16,5 ц
5) Ушацкі — 16,9 ц
6) Сенненскі — 17,2 ц
7) Краснапольскі — 18,6 ц